21.07, шаснаццаты дзень у лагеры

21 июля 2023
21.07, шаснаццаты дзень у лагеры

Старонка “Мая Радзіма”

Сёння ў нас незвычайны дзень. Справа ў тым, што мы дамовіліся з нашымі падпісчыкамі размаўляць на роднай мове. Пасля работы творчых майстэрняў “Ай, да Я!” усіх чакала святочная праграма “Калі ласка,  у хату!” Гаспадар і гаспадыня гасцінна прывіталі дзяцей і вельмі цікава, з любоўю расказалі пра гісторыю нашых продкаў, пра культуру і традыцыі беларускага народа.