Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

19 сентября 2022
Тыдзень роднай мовы

Дзень першы называўся "Багацце беларускай мовы"

Мова – гэта жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Мова – найвялікшае багацце народа.

19 верасня ў нашай школе была праведена акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Мэта мерапрыемства: звярнуць увагу на меладычнае гучанне і арыгінальны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі: каханне, Радзіма, прывітанне.

Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну.

Вайтовіч Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (19.09.2022)
Здымкі прадастаўлены аўтарам