Віншуем пераможцаў!

02 апреля 2024
Віншуем пераможцаў!

Мінулыя канікулы прынеслі вучням нашай школы пабеды ў   VI адкрытым абласным фестывалі-конкурсе беларускай музыкі «Вянок дружбы». Фестываль-конкурс беларускай музыкі праводзіцца з 2019 года у г.Гродна з мэтай патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дыпломамі лаўрэатаў другой ступені ўзнагароджаны ўзорны харавы калектыў “Ветразь дзяцінства” пад кіраўніцтвам Голуб Таццяны Анатол’еўны (намінацыя “Хор”), вучаніца 9 “В” класа Юшчанка Анастасія, намінацыя “Вакал”, кіраўнік Кунцэвіч Інга Уладзіміраўна. Дыпламантамі другой ступені сталі вучні Бежын Кірыл, 3 “В” клас, намінацыя “Вакал”,   кіраўнік Кунцэвіч Інга Уладзіміраўна, Сільвеструк Арцём, 3 “Б” клас, намінацыя “Інструментальная музыка”,   кіраўнік Кухарчык Іна Іванаўна