Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" (Дзень другі)
Дзень другі называўся "Родная мова ў культуры і мастацтве".
20 верасня ў нашай школе было праведена дэфіле-шоу «Беларуская нацыянальная мода ўчора і сёння». Мэта мерапрыемства: знаёмства з асаблівасцямі нацыянальнага касцюма, прывіццё мастацкага густу, выхаванне пачуцця гонару за свой беларускі народ.
Для таго, каб як мага большая колькасць вучняў магла ўбачыць, як выглядае нацыянальны касцюм, дэфіле-шоу было праведзена ў перапынку паміж 1 і 2 зменамі. Пад гукі прыгожай песні, прысвечанай Беларусі, дзяўчаты і хлопчыкі з VІ, ІХ, ХІ класаў арганізавалі прыгожую праходку ў нацыянальных касцюмах, якія адрозніваюцца знешне, бо гэтыя карэктывы ў нацыянальную моду ўнёс час.
Дуброўка Таццяна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (20.09.2022)
Здымкі прадастаўлены аўтарам