Знакамітасці Беларусі
Славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай, - наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стваралі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць.
З мэтаю пашырэння і сістэматызацыі ведаў вучняў пра славутых людзей айчыннай гісторыі ў суботу 23 верасня быў праведзены квілт «Знакамітасці Беларусі». Падчас мерапрыемства вучні расказвалі сваім аднакласнікам пра вядомыя гістарычныя асобы, знакамітых асветнікаў, касманаўтаў і вучоных з Беларусі. Не абышлі ўвагай і знакамітых беларускіх сучаснікаў: алімпійскіх чэмпіёнаў Вікторыю Азаранка, Дар’ю Домрачаву, Юлію Несцярэнка. Таксама былі праведзены конкурсы «Хто ёсць хто?», «Алфавіт», «Хто ён, герой мінулага?», «Закончыце сказ» і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства вучням было прапанавана праглядзець відэаролік «Знаменитости с белорусскими корнями». Падлеткі былі вельмі здзіўленыя, калі пачулі падчас прагляду відэароліка, што адным з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі «Метра-Голдвін-Маер», а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук быў кінематаграфіст, які нарадзіўся ў Мінску, Луіс Барт Маер. Менавіта ён прапанаваў штогод уручаць прэмію «Оскар».
Спадзяюся, што ў нашых вучняў будзе жыць пачуццё гонару за вядомых і таленавітых людзей Беларусі, што нашыя дзеці таксама вырастуць шчырымі патрыётамі свайго роднага краю.